Вясёлая краіна фантазёраў

Вясёлая краіна фантазёраў

размещено в: Новости | 0

Лета – доўгачаканая пара адпачынку і прыгод! У першыя дні летніх канікул зала мастацтва разам з кіраўніком тэатральнай студыі «Казка» Іванькінай Галінай Пятроўнай правялі святочную праграму «Вясёлая краіна фантазёраў».

3 чэрвеня дзеці летняга лагера ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна» адправіліся ў займальнае падарожжа па казачнай краіне, дзе сустрэліся з любімымі літаратурнымі героямі, ахвотна паўдзельнічалі ў гульнях, казачных эстафетах, віктарынах. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы: паветраныя шарыкі, закладкі і наклейкі.

Оставить ответ