Вялікі Дзень надыходзіць

размещено в: Новости | 0

Усе хрысціянскія вернікі на Вялікдзень вітаюць адзін аднаго словамі “Хрыстос Уваскрос!” – “Сапраўды Уваскрос!”, тройчы хрыстосаваюцца і абменьваюцца гасцінцамі – чырвонымі яйкамі. А яшчэ можна павіншаваць блізкага чалавека святочным сувенірам, зробленым сваімі рукамі.

15 красавіка, напярэдадні самага светлага дня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры запрасіла школьнікаў на майстар-клас “Вялікі Дзень надыходзіць”. На гэты раз дзеткі з каляровай паперы стварылі сімвал свята – яйка, з якога нараджаецца новае жыццё – такое вясёлае жоўтае куранятка.

Бібліятэчнае памяшканне на пэўны час ператварылася не толькі ў творчую майстэрню, але і ў вучэбную аўдыторыю – тут дзеці даведаліся, чаму Вялікдзень святкуецца ў красавіку-маі і чаму яму папярэднічае вялікі пост і Вербніца, чым займаліся людзі ў перадвелікодны тыдзень і як паглядзець “гульню” сонца ў святую нядзельку, хто такія валачобнікі і як правільна гуляць у біткі…

Оставить ответ