Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца пачаткоўцы літаратары, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ.
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921г. у в’ёсцы Глінішча Хойніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але з першага курса быў прызваны ў армію. Служыў на Украіне, у Карпатах удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны і Бесарабіі, ваяваў пад Уманню, Нікалаевам, Растовамна-Доне, Лазавой. Быў двойчы паранены I пасля лячэння адпраўлены ў тыл. У 1943 – 1944 гг. выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які тады знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой, і вучыўся завочна на філалагічным факультэце. Пасля заканчэння універсітэта (1945) вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ, з’яўляўся сакратаром і намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1972 г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. У тым жа годзе за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» прысуджана Ленінская прэмія. Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Іван Паўлавіч Мележ валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага мастака – цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, пільна назіральнасцю, патрабавальнай патрабавальным да сябе як пісьменніку-грамадзяніну, любоўю да працы літаратара, да таго, што назаўжды стала яго найгалоўным прызнаннем і сэнсам яго жыцця.
Маштабным і шматпланавым па ахопу падзей быў першы раман Івана Мележа “Мінскі напрамак”, у якім аўтар паказаў вызваленне Беларусі воінамі Чырвонай Арміі і партызанамі ў красавіку-ліпені 1944 года.
У далейшым Іван Мележ выдаў зборнікі прозы “Блізкае і далёкае”, “У гарах дажджы”, “Што ён за чалавек”, “Жыццёвыя клопаты”. Пісьменнік паспрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Ён стварыў аднаактовыя п’есы “Тварам да твару”, “Хто прыйшоў уночы”, шматактовага “Пакуль вы маладыя”, “Дні нараджэння”, “У новым доме”.
Талент Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў трылогіі “Палеская хроніка“. Гэта галоўны яго твор, расказ пра блізкі і дарагім пісьменніку родны край. Цыкл складаецца з раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завея, снежань” (незакончаны). У “Палескай хроніках” Іван Мележ раскрыў лёс сялянства ў пераломны перыяд гісторыі, адлюстраваў падзеі 1920-х гадоў і калектывізацыю на Палессі. Ён стварыў народную кнігу, нацыянальную эпапею.
У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” падрыхтаваны шэраг кніжных выстаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэнна народнага пісьменніка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.