Лета. Сонца. Канікулы! Самая любімая пара года для школьнікаў: высыпайся, адпачывай, купайся і загарай, хадзі ў лес па ягады ды грыбы… Толькі правілы бяспечных паводзін ніхто не адмяняў – на кожным кроку нас могуць чакаць розныя непрыемнасці.
Каб нагадаць дзецям пра бяспеку, каб лета для іх сапраўды было шчаслівым сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры 4 ліпеня арганізавала выставу-заклік “Будзь асцярожным!”. Яркія вокладкі кніг і плакаты вабілі вока, а Лілька і Філька са старонак часопіса “Юный спасатель” прапанавалі малым свае загадкі. Дзеці паказалі цудоўныя веды па правілах дарожнага руху, па бяспечных паводзінах дома, на вадзе, ў лесе…
Карысна, усё ж, завітаць у бібліятэку летам, а не толькі ганяць катоў каля платоў!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.