Выстава-загадка “Літаратура і кіно”: да юбілея А.П.Чэхава

размещено в: Новости | 0

Хто не ведае чэхаўскіх “Каштанку”, “Даму з сабачкам”, “Чалавека ў футляры”, “Палату № 6”..? Літаратурная спадчына Антона Паўлавіча вялікая, і ў век інфармацыйных тэхналогій мы маем магчымасць знаёміцца з яго творчасцю не толькі па кнігах, але і праз кіно.

28 студзеня, напярэдадні юбілея А.П.Чэхава ў філіяле №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” для чытачоў была створана выстава-загадка “Літаратура і кіно” па творах знакамітага рускага класіка. Наведвальнікам прапаноўвалася азнаёміцца з кароткім зместам, угадаць назву твора і знайсці яго ў кнігах на выставе (а потым і прачытаць!). Падказкамі служылі аркушыкі з назвамі фільмаў і прозвішчамі акцёраў, якія выконвалі галоўныя ролі. Цяжкасць чытачам сустрэлася толькі адна: назва кінафільма “Мой ласкавы і пяшчотны звер” не адпавядае назве аповесці “Драма на паляванні”. Але і гэта заданне выканалі дапытлівыя турэц-баярскія жыхары!

Былі загадкі і для дзяцей. Ім неабходна было злучыць знакамітыя цытаты Антона Паўлавіча. І памыліцца тут проста немагчыма: “В человеке должно быть всё прекрасно: и лицо, и одежда, и душа, и мысли” ці “Счастлив тот, кто не замечает, лето теперь или зима”…

Оставить ответ