9 жніўня 1899 года ў далёкай Аўстраліі нарадзілася дзяўчынка Хелен Ліндан Гоф. А лёс падрыхтаваў ёй сюрпрыз: у будучыні Хелен стане вядомай ва ўсім свеце пісьменніцай – Памэлай Ліндан Трэверс. І сёння, напэўна, няма такога чалавека, які б ні разу не чуў пра яе строгую, але добрую няню Мэры Попінс.
У дзень нараджэння Памэлы Трэверс сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры патрыхтавала для школьнікаў выставу-віктарыну “Знакамітая няня Мэры Попінс”. Каб спрытней адказваць на пытанні, дзеці паслухалі кароткі змест казачнай аповесці і ўспомнілі яе галоўных герояў. У выніку віктарына праходзіла са смехам: калі нешта ды прызабылі малыя чытачы, то прыдумвалі самі! Нельга было не звярнуць увагу і на прыгожых актрыс, якія ў розныя часы выконвалі ролю Моры Попінс ў кінафільмах. Таксама азнаёміліся хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавымі біяграфічнымі фактамі Памэлы Трэверс.
А потым дзяўчаткі з задавальненнем прымяралі капялюшык, шалік і пальчаткі, у рукі бралі радыкюльчык і парасон. Ну чым не сучасная Мэры Попінс?!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.