Выстава “Беларускія краявіды»

размещено в: Новости | 0

“Беларускія краявіды» – пад такой назвай у гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адкрылася персанальная выстава маладога мастака Уладзіслава Рудкевіча. Яго карціны прысвечаны прыродзе роднага краю. Нарадзіўся Уладзіслаў ў г. Маладзечна. У 2018 годзе скончыў ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна» з мастацкім ухілам. Любоў да малявання, а затым да выяўленчага мастацтва праяўлялася з ранняга дзяцінства. Пасля заканчэння каледжа працуе педагогам у ДУДА «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік».

Выстава прымеркавана да Года малой радзімы.

Оставить ответ