«Выйду з песняй, як з паходняй»

размещено в: Новости | 0

20 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №2 арганізавалі літаратурны дворык «Выйду з песняй, як з паходняй» – сустрэчу дзяцей з летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» з маладзечанскай пісьменніцай.

У госці да дзяцей завітала паэтка Тамара Іванаўна Аўсяннікава, актыўны удзельнік літаратурнага аб’яднання «Купалінка», былы выкладчык замежнай мовы. Тамара Іванаўна піша вершы для дзяцей і дарослых, а зараз актыўна рыхтуе свой зборнік вершаў да выпуску.

Пісьменніца расказала дзецям пра сваё жыццё, сваіх бацькоў і сям’ю. Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі яе вершы, адгадвалі загадкі пра навакольны свет і з асаблівай асалодай удзельнічалі ў вясёлай “фізхвілінцы” ад аўтара.

Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, а дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і салодкія пачастункі.

Оставить ответ