Інфармацыйная падтрымка – “Выбар прафесіі – выбар будучыні”.
Пад такой назвай у бібліятэцы – філіяле №1 прайшло мерапрыемства па прафарыентацыі. На сустрэчу з вучнямі 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна” запрасілі майстроў вытворчага навучання УА “Маладзечанскі дзяржаўны каледж” па прафесіі повар – кандытар Маркоўскую Таццяну Чаславаўну і Будзько Кацярыну Анатольеўну.
Бібліятэкар Якубоўская Л.П. пазнаёміла вучняў з літаратурай, якая расказвае аб прафесіях і паспяховых адносінах паміж людзьмі. Майстры ў першую чаргу расказвалі аб каледжы, аб магчымасцях атрымання прафесіі і далейшага навучання ў вышэйшых навучальных установах. Вучні з цікавасцю праслухалі расказ аб самой прафесіі, абмеркавалі ўсе яе плюсы і мінусы.
Пад канец бібліятэкар адзначыла, што, якая б ні была ў чалавека прафесія, працаваць прыходзіцца заўжды.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.