Ёсць у свеце што-небудзь мацней і пяшчотней, чым матчына любоў? Колькі напісана пра яе, а ўсю глыбіню перадаць наўрад ці можна словамі… І правільна спяваецца ў вядомай песні: “Мама – первое слово, главное слово в каждой судьбе”.
Напярэдадні Дня маці бібліятэкары зала мастацтва правялі майстар-клас для юных чытачоў “Восеньскі букет для мамы”. У гэты дзень чытачы залы мастацтва прымалі віншаванне са святам і атрымалі ў падарунак восеньскую кветку, зробленую на майстар-класе. Таксама была падрахтавана кніжная выстава “Маці – душа Міру, яго пачатак і бясконцасць”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.