Кнігі бываюць розныя. Сярод іх ёсць тыя, якія заўжды будуць чытаць і перачытваць. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да кніг Уладзіміра Караткевіча. Лёс Караткевічу даў кароткае жыццё – няпоўныя 54 гады, аднак гэтага хапіла, каб яго прызналі адной з найбольш яркіх постацяў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
25 лістапада супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі для членаў клуба “Кніжны гурман” літаратурную гасцёўню “Вобразы і словы”, прымеркаваную да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Першая частка мерапрыемства была прысвечана біяграфіі пісьменніка і мясцінам, з якімі былі звязаны яго жыццё і творчасць, а таксама творам аўтара.
У другой частцы праграмы члены клуба прынялі ўдзел у разгадванні крыжаванкі “Пісьменнік і час“. Правільна адказаўшы на пытанні, у выдзеленых клетках можна было прачытаць назву адной з аповесцяў Уладзіміра Караткевіча.
Для гасцей была арганізавана кніжная выстава “Мастак беларускага слова”, на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка і літаратура пра яго жыццё і творчасць.
Кожны атрымаў невялікі сувенір – кніжную закладку з выявай Уладзіміра Караткевіча. Незвычайным элементам дэкору ў закладках з’яўляюцца кляновыя лісточкі, сабраныя членамі клуба ў Вязынцы, пры наведванні дома-музея Янкі Купалы.
Закончылася сустрэча чытаннем верша Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына”. Пакідаючы мерапрыемства, кожны разумеў, што кнігі, напісаныя гэтым аўтам, і цяпер застаюцца папулярнымі ў чытачоў. Пісьменнік узбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.