Летнія канікулы – гэта цудоўны незабыўны час, калі можна адпачываць, весяліцца і падарожнічаць, а яшчэ гэта, усмешкі і проста добры настрой. 3 чэрвеня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі запрасіла дзяцей школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна» наведацца ў мультсалон «Вместе весело шагать…».
У гульні «Мульці-міміка» хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана ператварыцца ў сапраўдных герояў і паказаць патрэбную эмоцыю. Усе ўдзельнічалі з вялікім захапленнем, хоць гульня была і не вельмі простая, але ва ўсіх атрымалася выдатна.
А ў конкурсе «Хто так гаворыць?» трэба было здагадацца каму з герояў належаць вядомыя словы. Разам з бібліятэкарам дзеці ўспаміналі знакамітыя мультфільмы.
Далей наведвальнікі мультсалона адгадвалі загадкі, а ў гульні «Збяры пазл», трэба было на хуткасць сабраць мультыплікацыйнага героя, усе добра справіліся і з гэтым заданнем.
Мерапрыемства прайшло весела, на адным дыханні. Сустрэча прынесла шмат радасці, добрых уражанняў і жаданне яшчэ раз вярнуцца ў бібліятэку.
А прапанаваная бібліятэкарам літаратура дапаможа дзецям з карысцю запоўніць вольны час: даведацца нешта новае, і праявіць творчае ўяўленне.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.