“Вместе весело шагать…”.

размещено в: Новости | 0

Кожны населены пункт зямлі беларускай мае сваю непаўторную гісторыю. У нашай сталіцы – у горада Мінска, быў свой гістарычны шлях развіцця, абласныя і раённыя  гарады таксама могуць пахваліцца ўнікальнымі падзеямі мінулага. Так і маленькая вёсачка можа шмат што расказаць пра сябе.

12 чэрвеня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры  запрасіла школьнікаў з аздараўленчага лагера на краязнаўчы квэст па роднай вёсцы “Вместе весело шагать…”.  Дзеці падзяліліся на дзве каманды, і кожная з іх заносіла пэўныя  звесткі на свой аркуш паперы.

Першы прыпынак – храм. Малыя паслухалі цікавую гісторыю царквы і выканалі заданні: знайшлі інфармацыю, што асвечана яна ў гонар Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага, адносіцца да Маскоўскага патрыярхата і вянчаюць яе тры купалы, якія сімвалізуюць Святую Тройцу.

Потым была чыгуначная станцыя Пруды. Цікавостак тут мноства! Дзеці шукалі назву чыгункі і год яе адкрыцця – Лібава-Роменская, 1873; убачылі, адкуль цэгла прывозілася ў 1905 годзе для будаўніцтва вакзала – знайшлі некалькі цаглінак з кляймом завода “Калкуны”; азнаёміліся з польскімі міжваеннымі геадэзічнымі знакамі на сценах вакзала – “Znak Wysokości”. А ў зале чакання разглядвалі барэльефы з выявамі славянскіх багоў – Купалы, Макошы, Жывы.

Апошні прыпынак – брацкая магіла часоў Першай сусветнай вайны. На ёй устаноўлены крыж з мемарыяльнай дошкай і ўліковым нумарам. Вядома, што тут пахавана 140 невядомых салдат і афіцэраў Расійскай арміі, памерлі яны ад ранаў у шпіталі, які размяшчаўся на станцыі Пруды.

Ходзяць людзі з ўсёй акругі на гэту станцыю на цягнік, і наўрад ці хто задумваецца над тым, пра што сёння даведаліся іх дзеці на звычайным бібліятэчным квэсце…

 

Оставить ответ