Вечна юны, як наша зямля

размещено в: Новости | 0

 М.Багдановіч: Чалавек. Паэт. Асоба.

13 кастрычніка 2022 года у сельскай інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Выверы адбылася сустрэча з загадчыкам філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына” “Музея гісторыі беларускай літаратуры” Шчэрбач Любоўю Іванаўнай, якая прывезла з сабой і прадэманстравала матэрыялы пра паэта.Таксама быў запрошаны пісьменнік і краязнаўца Міхась Міхасевіч Казлоўскі.

Спачатку Любоў Іванаўна расказала пра сваю ўстанову, узгадала кароткія звесткі біяграфіі М.Багдановіча. А Міхась Міхасевіч дапоўніў малавядомымі шырокаму колу чытачоў старонкамі біяграфіі паэта, расказаў пра сувязь з іншымі вядомымі і невядомымі асобамі як  беларускай  так і замежнай літаратуры.

Запрошаныя школьнікі ВПК “Выверскі дзіцячы сад-базавая школа” таксама падрыхтаваліся да сустрэчы. Яны прадэкламавалі свае вершы і вершы паэта.

Сустрэча скончылася на прыемнай ноце: дзеці атрымалі памятныя сувеніры і прыемныя уражанні.

smart
smart
smart
smart
smart
smart
smart

Оставить ответ