27 ліпеня, у рамках традыцыйнага свята песні і паэзіі “Ракуцеўскае лета”, прысвечанага творчасці Максіма Багдановіча, супрацоўнікамі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча” была арганізавана літаратурна пляцоўка “Вечна юны, як наша зямля”. На свята завіталі паэты, музыканты з розных куткоў Беларусі, гучалі вершы паэта і песні на яго словы ў выкананні маладых і сталых творцаў, прафесіяналаў і аматараў творчасці.
Прысутныя з энтузіязмам разгадвалі крыжаванку “Па Максімавых сцежках”, дзе трэба было ўпісаць адказы на пытанні аб жыцці і творчасці паэта. Кожны з ўдзельнікаў атрымаў прыз.
Гасцям свята вельмі спадабалася літаратурная выстава-інсталяцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”, на якой былі прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, літаратура пра жыццё і творчасць паэта.
Спадабалася гасцям свята тэматычная гульня “Літаратурная складанка”. Жадаючым прапаноўваліся пытанні па творах паэта, на якія трэба было выбраць правільныя адказы
Для дзяцей быў арганізаваны майстар-клас па стварэнні закладкі для любімай кніжкі. Да мерапрыемства былі прыгожа аформлены фотазоны, дзе ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца на памяць. Усім было цікава і весела!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.