Старадаўні раманс – гэта асаблівы жанр са сваёй уласнай эстэтыкай і адзін з найбольш любімых відаў мастацтва для людзей старэйшага пакалення. Ён дорыць пачуцці цеплыні, утульнасці і мноства выдатных успамінаў.
На вечар рамансу “Романса трепетные звуки” супрацоўнікі абанемента цэнтральнай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба “Кніжны гурман”. Вядучыя вечарыны распавялі пра выдатны жанр паэтычнага і вакальна-інструментальнага мастацтва раманса, гісторыю яго ўзнікнення. Салісты Андрэй Мікульчык, Ніна Падцяжэльнікава і Людміла Пагарэлава выканалі розныя віды раманса: класічны, гарадскі і цыганскі.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя пад караоке спявалі вядомыя рамансы і прынялі ўдзел у музычнай віктарыне “Рамантыкі раманса”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.