25 сакавіка ў зале мастацтва адбылася вечарына-успамін “Вясна надзеі нашай”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння мастачкі Ядзвігі Раздзялоўскай.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №12. Яны пазнаёмілiся з жыццём і творчасцю Ядзвігі Раздзялоўскай – мастаком ад Бога, якая шмат гадоў дарыла сваё светлае ўспрыманне свету і быццам гаворыла з палотнаў: “Людзі, вы такія прыгожыя самі і вакол вас такі прыгожы свет…” . Яна належыць да тых людзей, якія складаюць гонар нашай зямлі, дзякуючы якім па свеце разышлася вядомасць пра наш горад. На мерапрыемстве былi прадстаўлены прэзентацыя і фільм-успамін “Кветкі шчодрага таленту”, які быў зняты упершыню сябрам мастачкі Юрыем Церабуном.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.