Вечарына памяці У. Высоцкага

Вечарына памяці У. Высоцкага

размещено в: Новости | 0

30 студзеня ў рамках клуба «Гасцёўня сямі муз» прайшла вечарына памяці “Я, конечно, вернусь”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага.

 

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы МГМК. Яны з цікавасцю слухалі  бібліятэкараў, якія нагадалі пра творчасць Высоцкага і пазнаёмілі з рознабаковымі межамі яго таленту.

Папулярнасць Высоцкага была сапраўды грандыёзнай. Ён працаваў ў самым вядомым тэатры, быў таленавітым кінаакцёрам, яго песні гучалі і ў маленькіх рыбацкіх пасёлках, і ў інтэрнатах вялікіх заводаў, і ў студэнцкіх клубах, на цеплаходах і лагерах альпіністаў…

За сваё жыццё Уладзімір Высоцкі напісаў больш шасцісот песень, звыш двухсот вершаў, сыграў больш за дваццаць роляў у тэатры і трыццаць у кінафільмах.

У памяць Уладзіміра Высоцкага гучалі яго песні, паэтычныя маналогі. У праграме вечара прысутным была прадстаўлена электронная прэзентацыя пра творчасць паэта, праслухоўванне песень у аўтарскім выкананні У.Высоцкага.

Быў паказаны ўрывак з дакументальнага фільма «Владимир Высоцкий. Я не верю судьбе», які быў заснаваны на ўнікальных дакументах аб жыцці Высоцкага.   

Оставить ответ