27 лістапада адбылося чарговае паседжанне народнага ўніверсітэта для ветэранаў працы «Активное долголетие». На працягу ўсяго года даведачная служба цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча дапамагае ў іх падрыхтоўцы і правядзеніі.
Тэма: «Мой гонар – мая малая радзіма. Маркаўскі край».
Кіраўнік універсітэту Гайковіч Н.С. запрасіла ў якасці ганаровых гасцей і выступоўцаў старшыню ветэранскай арганізацыі Маркаўскага сельсавета Нарэйка І.В. і яго намесніка Ката М.М. У свой час яны займалі адказныя пасады, а цяпер, на пенсіі, абралі для сябе актыўную грамадскую дзейнасць, а таксама займаюцца творчасцю.
Іван Васільевіч малюе фарбамі на халсце і паперы, займаецца фатаграфіяй, стварае відэаролікі. Піша вершы. Адзін з іх ён прачытаў на пачатку вечара. Выстава-вернісаж яго жывапісу «З любоўю да малой радзімы» ў канферэнц-зале бібліятэкі нікога не пакінула раўнадушным.
Мікалай Мікалаевіч на працягу многіх год з’яўляецца пазаштатным карэспандэнтам раённай газеты, напісаў кнігу ўспамінаў «Оставить добрый след на земле». А яшчэ ён адкрыў свой хатні музей, экспанаты для якого збіраў усё жыццё. Туды ўжо прыязджаюць наведвальнікі са ўсяго раёна.
Слайд-круіз «Маркава і наваколле» з каментарамі і ўспамінамі героеў вечара выклікаў цёплы водгук у сэрцах слухачоў. Апладысменты і шчырыя падзякі былі ім узнагародай.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.