30 лістапада у рамках літаратурнага клуба “Крыніца”, які працуе пры філіяле №1 “Гарадская бібліятэка” адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава “Вернасць жыццёвай праўдзе”. Ужо ўвайшоў у добрую традыцыю ў пачатку сустрэчы прагляд відэафільма, прысвечанага юбіляру. Вядома, што большасць твораў І.Чыгрынава была на ваенную тэматыку, таму лагічна, што навучэнцаў потым чакала невялікая квэст-гульня, не толькі па творчасці пісьменніка, але і наогул па падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя раздзяліліся на каманды па 2-3 чалавекі, кожнай камандзе было выдадзена сваё заданне, але непростае, а зашыфраванае. Трэба было, як мага хутчэй азнаёміцца з шыфрам і напісаць: назвы ваенных песень, гарады-героі, мемарыяльныя помнікі, выказванне славутага ваеннага дзеяча. Усе добра справіліся з пастаўленай задачай, а галоўнае, што папоўнілі свае веды.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.