15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі. Супрацоўнікі абанемента падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаныя гэтаму святу. Для навучэнцаў ДУА “Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат” праведзены дзелавая гульня “Па ступенькам права”, “Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа” – інтэрактыўная гульня “Ведаць закон, прытрымлівацца закону”.
Турнір знаўцаў права “Гартаючы старонкі закона” прайшоў у ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў”. Удзельнікі гульні не толькі даведаліся пра самы стары звод законаў і першую канстытуцыю, прынятую на тэрыторыі Беларусі, але і паспаборнічалі ў конкурсах на лепшыя веды ў галіне права.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.