Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы

размещено в: Новости | 0

27 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 у рамках чарговай сустрэчы клуба “Крыніца”, адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. На пачатку быў прапанаваны да прагляду фільм, прысвечаны пісьменніку, з якога навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш цікавымі фактамі біяграфіі В.Быкава, пачуць  яго голас і меркаванні наконт уласнай творчасці, паглядзець невялікія ўрыўкі з мастацкіх фільмаў, пастаўленых па яго творах. Затым адбылася камандная інтэрактыўная гульня, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.

Оставить ответ