Вандроўкі па Маладзечанскай зямлі

размещено в: Новости | 0

У чарговую вандроўку па Маладзечанскай зямлі для пазнання сваей малой радзімы супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча адправіліся 20 сакавіка разам з “Камандай Мірона” і камандай “Праменьчыкі” Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа. Гарачы накал спаборніцтва адчуўся з першых хвілін брэйн-рынга, паколькі абедзьве каманды паказалі добры досвед у першым туры “Таемныя радкі гісторыі” пра славутых землякоў Тамаша Зана, Габрыэлю Пузыну, Браніслава Тарашкевіча і інш.; беспамылкова назвалі “Зорак Маладзечаншчыны” Я.Купалу і М.Багдановіча ў другім туры. Больш сціплыя веды шляхоў і сцяжынак сучасных паэтаў у трэцім туры “Шэптам Ушы натхненыя вершы” падвялі “Каманду Мірона” і пераможцамі выйшлі “Праменьчыкі”. Але галоўнае, што цікава было ўсім ці то ўспомніць вядомае, ці то даведацца пра маладых і таленавітых сучаснікаў і нікому не прыйшлося сумаваць!

Оставить ответ