14 лютага зала мастацтва правяла майстар-клас “Валянцінаў дзень” па вырабу сувеніра да дня Святога Валенціна.
Дзень Святога Валянціна, альбо Дзень усіх закаханых – свята, якое 14 лютага адзначаюць многія людзі па ўсім свеце. На гэтае свята дораць каханым і дарагім людзям кветкі, цукеркі, цацкі, шарыкі і асаблівыя паштоўкі (часта ў форме сэрца) з вершамі, любоўнымі прызнаннямі або пажаданнямі любові – «валянцінкі».
Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей цікавы расказ пра гісторыю свята, яго звычаі і традыцыі. Усе з задавальненнем прынялі ўдзел у стварэнні прыгожага сувеніра – скрыначкі-сэрца.
На падрахтаванай выставе “З любоўю” дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі па вырабу розных сувеніраў, а ўсе жадаючыя маглі ўзяць літаратуру да дому.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.