9 мая – вялікае свята, Дзень Перамогі. Перамогі, якая дасталася занадта дарагім коштам для нашага народа. Мабыць, не знойдзецца ніводнай сям’і на ўсёй тэрыторыі нашай краіны, якую б не закранула Вялікая Айчынная вайна. Ужо прайшло 78 гадоў з таго часу, як адгрымелі апошнія залпы гэтай вайны.
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў гарадской бібліятэцы-філіяле №2 была аформлена кніжная выстава-рэквіем «Вайна ў сэрцы, у памяці, у кнігах». На выставе былі прадстаўлены кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне, аб яе асноўных бітвах, аб радавых салдатах і вядомых палкаводцах, героях, якія навекі ўпісалі свае імёны ў гісторыю подзвігу, кнігі пра гарады-героі і гарады воінскай славы. Асаблівае месца на выставе занялі мастацкія творы пра гераізм простых савецкіх людзей, пра гераічныя бітвы і подзвігі дзяцей у ваенны час. Таксама чытачам бібліятэкі была прапанавана віктарына на тэму Вялікай Айчыннай вайны «Гэта павінен ведаць кожны! ».
Чытайце кнігі пра вайну, гэта дазволіць вам дакрануцца да гераічнага часу, а самае галоўнае – усвядоміць тое, што вайна можа паўтарыцца, і мір неабходна берагчы! Усім нашым абаронцам, сённяшнім ветэранам і тым, каго з намі няма, – Вечная слава!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.