Нашы продкі казалі: “Спас – усяму час”. І сапраўды, у апошні месяц лета ўжо звезена з палёў збажына, у садах наліліся яблыкі, ў лесе паспелі арэхі, а пчолкі-працаўніцы напоўнілі свае вуллі духмяным мядком. У жніўні царква тройчы нагадвае нам пра Спасіцеля і яго дары людзям, а ў народзе гэтыя святы называюць Спасамі.
28 жніўня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры адчыніла для ўсіх жадаючых бібліятэчны бульвар “Тры Спасы”. Дзеці з задавальненнем прысажваліся за стол, удзельнічалі ў віктарынах, складвалі з двух частак народныя прыкметы, адгадвалі загадкі, малявалі сімвалы святаў. Таксама слухалі аповед бібліятэкара пра гісторыю і традыцыі Спасаў, і, канешне ж, частаваліся яблыкамі і арэхамі.
Дарослыя таксама з цікавасцю заглядвалі на бульвар, знаёміліся з тэматычнай літаратурай, адказвалі на пытанні віктарыны. І яшчэ смакавалі свежы мёд і атрымоўвалі сувеніры – рэцэпты страў да ўсіх жнівеньскіх святаў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.