18 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Маркава быў праведзены канцэрт-віншаванне “Бібліятэка запрашае сяброў” з нагоды 65-годдзя бібліятэкі. На мерапрыемства былі запрошаны бібліятэкары, якія ў розныя гады працавалі ў бібліятэцы: Яблонская Л.Я., Слуцкая Л.У., чытачы. Аздобілі мерапрыемства танцам дзеці старэйшай групы дзіцячага сада. Вучні 1-га і 2-га класаў,таксама, танчылі,чыталі вершы, інсцэніравалі казкі. На свяце з словамі віншавання выступіў старшыня сельвыканкама Мацэвіч І.У. За шматгадовую чытацкую актыўнасць былі ўзнагароджаны граматамі чытачы бібліятэкі: Вязовіч Ж.Ф., Бажэлка З.І., Нарэйка І.В., Сіняўскі М.Р.,Тукайла Г.М., Лукашэвіч Н.М.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.