Бібліятэка “Верасок” сустракае гасцей

Бібліятэка “Верасок” сустракае гасцей

размещено в: Новости | 0

Пад час ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА-2017” у бібліятэку сямейнага чытання “Верасок” завіталі дзіцячыя пісьменнікі: Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Алена Стэльмах, і Тамара Бунта.

1 чэрвеня яны прыехалі ў бібліятэку, каб сустрэцца з маленькімі чытачамі, прыхільнікамі свайго таленту.

Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі пазнаёміў маленькіх чытачоў са сваімі кнігамі,  прачытаў свае вершы.  Дэбютаваў ён у газеце “Піянер Беларусі” вершам “Васілёк”. Менавіта гэтую газету, датаваную 1958 годам, пісьменнік прывёз с сабою.

У аўтарстве Мікалая Чарняўскага выйшла 40 кніг. Сярод іх ёсць творы і для дарослых. На сустрэчы дзеці з вялікім задавальненнем паўтаралі скарагаворкі за пісьменнікам.

Тамара Бунта – пісьменніца і журналіст, былы рэдактар часопіса “Алеся”, член прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын”. Тамара Пятроўна прадставіла юным чытачам сваю кнігу “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”. Дзеці пазнаёміліся з неверагоднымі гісторыямі, апісанымі ў кнізе.  Тамара Пятроўна родам з Маладзечна, і кнігу яна напісала пра сваё дзяцінства. Але, як прызналася пісьменніца, такога завулка не існуе – гэта выдумка.

Расказаў аб сваёй творчасці і беларускі пісьменнік, аўтар цудоўных кніг для дзяцей, Уладзімір Мінавіч Мазго. Дзеці пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, акунуліся ў чароўны свет загадак і смяшынак, разгадвалі жартлівыя анаграмы. Шмат цікавых фактаў і адкрыццяў дзеці зрабілі разам з вершамі Уладзіміра Мінавіча.

Не менш цікавай было знаёмства юных чытачоў з беларускай пісьменніцай Аленай Стэльмах. Юныя чытачы зацікаўлена слухалі казачніцу. Самым актыўным удзельнікам сустрэчы Алена Анатольеўна падаравала закладкі для кніжак.

Вось так запамінальна прайшоў першы летні дзень у бібліятэцы “Верасок”, а бібліятэка папоўнілася кнігамі з асабістымі подпісамі Мікалая Чарняўскага, Тамары Бунта, Уладзіміра Мазго і Алены Стэльмах.

Оставить ответ