БІБЛІЯНОЧ. ДАВЕДАЧНАЯ СЛУЖБА.

размещено в: Новости | 0

8 верасня Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў і ўсіх жыхароў горада на сваё, стаўшае ўжо традыцыйным штогадовае мерапрыемства ў падтрымку чытання “Бібліяноч-2023”. Уначы ўсе бібліятэкі зачынены, іх наведваюць толькі ўдзень, прычым імкнучыся не шумець. Але бываюць моманты, калі гэтыя правілы забываюцца, а бібліятэкі збіраюць людзей для таго, каб тыя адпачылі і духоўна ўзбагаціліся. Мноства пляцовак рознай тэматыкі: квэсты, віктарыны, майстар-класы, фотазоны.

Даведачная служба бібліятэкі таксама не асталася ў баку  ад гэтых актыўнасцяў. Наведвальнікам было прапанавана некалькі лакацый, аб’яднаных агульнай тэмай – гісторыя беларускага пісьменства і друку. Літаратурна-музычная прэзентацыя “Напачатку было слова…” стварала настрой. Дзве выставы “ З сівой даўніны…” ( рэдкай кнігі ) і выстава адной кнігі “Мікола Гусоўскі “Песня пра Зубра” ( да 500-годдзя яе выдання ) з’яўляліся падказкай для інтэлектуалаў, якія адважыліся паспрабаваць сябе ў конкурсных выпрабаваннях: бліц-віктарыне “Біблія Скарыны” і эрудыт-віктарыне “Песня пра Зубра” – шэдэўр беларускага рэнесансу”. Удзельнікі атрымалі невялікія прызы і прадоўжылі свой квэст па іншых забаўляльных і пазнавальных пляцоўках бібліятэкі.

Оставить ответ