Бібліяноч – 2021 “Адзіная і непаўторная Беларусь” была прысвечана Году народнага адзінства. У фае чытачоў сустракала фотазона “Я люблю Беларусь. Я люблю чытаць” і пляцоўка аквагрыму “Сімвалы Беларусі”.
Хіт-парад новых кніг чакаў наведвальнікаў на абанеменце, дзе бібліятэкарамі былі прадстаўлены апошнія літаратурныя навінкі. А пакруціць літаратурную рулетку “Пад сузор’ем Янкі і Максіма” запрашалі супрацоўнікі даведачнай службы. Чытачы адказвалі на пытанні па творчасці Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, фатаграфаваліся каля макетаў музеяў на Маладзечаншчыне.
Зала літаратуры на замежных мовах запрашала маладых чытачоў на Свята кнігі, дзе былі падведзены вынікі летняй праграмы чытання. Працавала тэхнічная лабараторыя “Вясёлка творчасці”. Жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурснай праграме “Мая Беларусь”, праверыць і ўдасканаліць свае веды па літаратуры, гісторыі, культуры Беларусі, яе жывёльнаму і расліннаму свету. Сярод чатырох каманд перамогу атрымала тая, чыі гульцы выканалі заданні амаль беспамылкова. Напрыканцы праграмы удзельнікі разам спявалі беларускія песні. На другім паверсе была разгорнута выстава “У адзінстве народа — сіла краіны”, працаваў майстар-клас “Валошкавы край”па вырабу васількоў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.