Бібліяграфічны ўрок

размещено в: Новости | 0

Ва ўмовах інфарматызацыі сучаснага грамадства асаблівую актуальнасць набывае фарміраванне інфармацыйнай культуры асобы. Лёс кожнага канкрэтнага чалавека шмат у чым залежыць ад яго інфармацыйнай культуры, і ў будучыні гэтая залежнасць будзе толькі ўзрастаць.

Адносна сучасных дзяцей і падлеткаў, то бясспрэчны той факт, што яны не падобныя да папярэдніх пакаленняў. І таму адна з галоўных задач бібліятэкі ва ўмовах інфарматызацыі грамадства – дапамагчы ім крытычна ўспрыняць элементы новай культуры, а таксама развіць у юнага карыстальніка культуру чытання і выкарыстання інфармацыі ў любой форме яе прадстаўлення – друкаванай, ці электроннай.

Менавіта з гэтай мэтай 23 верасня для вучняў 9 класа СШ № 8 прайшоў бібліяграфічны ўрок “Бібліяграфічныя рэсурсы сайта Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча”. Гал. бібліёграф Стэльмах В.Ц. пазнаёміла вучняў з багатым матэрыялам, размешчаным на сайце: краязнаўчыя БД “Писатели – земляки” “О городе и районе”, “Знаменитые люди Молодечненского края”, “Фестиваль”; бібліяграфічнымі дапаможнікамі: “Новая літаратура аб Маладзечанскім раене”, “7 цудаў Маладзечаншчыны”. Школьнікам цікава было даведацца пра іншыя пазнавальныя і карысныя рубрыкі сайта, т.я. “Дома, на досуге”, “Новые книги”, “Афиша мероприятий”. Каб арыентавацца ў гэтым бязмежным моры інфармацыі быў прэзентаваны “Электронны каталог”і асновы карыстання ім. На заканчэнне мерапрыемства біліёграф запрасіла школьнікаў стаць сябрамі бібліятэкі і далучыцаа да мабільнай версіі сайта праз сацыяльныя сеткі “Одноклассники”. “В Контакте”, “Facebook”.

 

Оставить ответ