25.09.19
Прэзентацыя кнігі “Бэз малюецца на шчасце. Барыс Аракчэеў” прайшла з удзелам творчай інтэлігенцыі горада, а таксама будучых мастакоў – навучэнцаў мастацкіх каледжаў . У чарговы том серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” ўвайшлі ўспаміны і эсэ пра мастака, ягоныя запісы, шмат унікальных фотаздымкаў. Складала кнігу ягоная дачка, таксама вядомая мастачка Аксана Аракчэева, якая разам з пісьменніцай Тамарай Бунта завіталі ў бібліятэку і прадстаўлялі гэта выданне. Падчас імпрэзы дэманстраваліся ўрыўкі з фільмаў, прысвечаныя знакамітаму мастаку, гучалі ўспаміны, вялася зацікаўленая размова не толькі пра творчасць Барыса Аракчэева, але і таленавітага кніжнага графіка Аксаны Аракчэевай. Тамара Бунта распавяла аб супрацоўніцтве з Аксанай Барысаўнай, якая афармляла дзве яе кнігі “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка” і “Чароўны кошык”, падзялілася ўражаннямі пра падарожжа на Віцебшчыну і напісанне артыкула “Путешествие на черейскую землю”, які ўвайшоў у прэзентуемую кнігу.
Увазе прысутных была прапанавана выстава “Жыццё ў фарбах, гуках і словах”, прысвечаная творчасці Барыса і Аксаны Аракчэевых.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.