12 лістапада супрацоўнікі центральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча завіталі да навучэнцаў Маладзечанскага медыцынскага каледжа.
Яны прапанавалі ім прыняць удзел у брэйн-рынгу “Для кожнага з нас ёсць свая Беларусь”. Дзве каманды спаборнічалі ў конкурсах, прысвечаных Году малай радзімы. Адкрыццём для будучых медыкаў быў адказ на пытанне, якое тычылася расліны “мох сфагнум”. Толькі у працэсе гульні яны здагадаліся, што гэты балотны мох можа замяніць ёд і вату. Па выніках гульні перамагла каманда “Усмешка”.
Бібліятэкары былі ўражаны глыбокімі ведамі навучэнцаў, якія адказвалі нават на самыя складаныя пытанні. Гульня прайшла весела, цікава, пазнавальна. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.