“Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”

“Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”

размещено в: Новости | 0

(да 210 – годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча)

Першая сустрэча 2018 года ў літаратурнай гасцёўні адбылася 3 лютага і была прымеркавана да 210-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча.

У “сведкі” своеасаблівага судзебнага працэсу жыцця і творчасці загадкавага пісьменніка, паэта і драматурга, супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў старэйшых класаў санаторнай школы-інтэрната і СШ №2. Знайшліся сярод іх ахвотнікі выступіць у ролі Падсуднага (Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), яго Абвінаваўцы і Адваката.

Найбольшую цікавасць прысутныя выказалі ў даследванні аналагічнага судзебнага працэсу “Пінскай шляхты”, у ходзе якога паказалі добрыя веды тагачаснага жыцця беларусаў, трапных моўных выразаў, якія і ў сёняшні час не страцілі сваю вастрыню і актуальнасць.

Вядома ж, Вінцэнта быў апраўданы, а ўсе удзельнікі працэсу атрымалі заслужаныя “пакаранні” ў выглядзе сімвалічных розгаў і салодкіх “пернікаў”-цукерак.

 

Оставить ответ