Калісьці кніга была дзівам, рэдкасцю, багаццем… Сёння кніга даступная для кожнага, але адносіны да яе, на жаль, не заўсёды гуманныя. Кніга часта просіць нас: не дзярыце мае аркушыкі, каб запакаваць ў іх свае рэчы, не кідайце мяне абы-дзе, не бярыце мяне ў брудныя рукі… І каб дзеці пачулі гэтыя просьбы 31 сакавіка ў сельскай бібліятэцы-клубе в.Турэц-Баяры для наведвальнікаў школьнага аздараўленчага лагера быў праведзены бліяграфічны ўрок “Беражыце кнігу!”.
Пачаткоўцы праз апавяданне бібліятэкара даведаліся, як вырабляліся і які выгляд мелі кнігі раней (нават сапраўдны папірус малыя змаглі ўзяць у свае ручкі, разгледзець, і, нават, панюхаць) і што змянілася ў наш час. А віктарына “Канструкцыя кнігі” дапамагла дзецям зразумець, дзе ў кнігі тытульны ліст, дзе форзац, а дзе карашок, што такое футляр і супервокладка…
Вельмі спадабалася школьнікам практычная работа, калі можна было адчуць сябе сапраўднымі пластычнымі хірургамі. Пры дапамозе такіх “медыцынскіх інструментаў”, як клей, нажніцы, папера і скотч, неабходна было максімальна асцярожна і акуратна вярнуць старым кнігам іх маладосць. І ў дзяцей усё атрымалася – кнігі смела зоймуць сваё пачэснае месца на бібліятэчных палічках!
А потым была яшчэ гульня па кніжкіных просьбах “Так ці не” і мультфільм пад назвай “Тоўстая кніга”. Там Кашчэй-невук не чытаў кнігу, а вырываў з яе аркушы і рабіў самалёцікі, каб падбіць імі варону… Ну дзіцячы сад нейкі, ясельная група!
Любіце і беражыце кнігу – і перад вамі адкрыецца ўвесь свет!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.