Белы Сымон

размещено в: Знаменитые люди | 0

Белы СымонСымон Белы (26.07.1929 – 18.10.2005), пісьменнік, краязнаўца. Нарадзіўся ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна ў сялянскай сям’і. Паходзіць па матчынай лініі з роду Якуба Коласа. Скончыў сярэднюю школу і Мінскі інстытут замежных моў. Працаваў настаўнікам англійскай мовы ў Радашковіцкай сярэдняй школе. Член СП Беларусі. Памёр і пахаваны ў Радашковічах.
Першыя публікацыі з’явіліся ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Аўтар краязнаўчых кніг “На бацькоўскай зямлі” (1993), “Нам засталася спадчына” (1999) ды інш.
Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія / уклад. М.Казлоўскага. Мн., 2005.

Оставить ответ