Белорусская книга сегодня

размещено в: Это интересно | 0

Паэзія, як хлеб надзённы

Башлакоў, М.З.
Віно адзінокіх : лірыка / М.З. Башлакоў. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 288 с.
Новую кнігу самага пранікнёнага і лірычнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Сто лепшых кніг свету» Міхася Башлакова склалі лепшыя вершы, прысвечаныя Радзіме, маці, каханай, хараству палескіх дарог і беларускіх каявідаў.
Ягонай паэзіі прысутна мяккая танальнасць, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, меладычнасць, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць.
Гурыновіч, Хв.
Застаецца вера: выбранае / Хведар Гурыновіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 160 с.
Новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра паэта Хведара Гурыновіча склалі лепшыя вершы з яго дзесяці папярэдніх зборнікаў. Шчыра і балюча гучаць радкі пра нашу Айчыну. Яны прасякнуты клопатам аб зялёных сцяжынках маленства, аб шляхах-пуцявінах юнацтва, куды з узростам усё часцей вяртаецца чалавек. Кніга — шчымлівы расповед пра родную зямлю, яе людзей, пра веру ў Бога, у каханне, у тое, што дзень нашчадкаў будзе больш светлым, — без чаго жыць было б проста немагчыма.
Гардзей, В.К.
Трыадзінства : кніга паэзіі / Віктар Гардзей; прадм. А. Марціновіча. – Мінск : Маст. літ., 2010. – 320 с..
Імя Віктара Гардзея ў літаратуры займае дастойнае месца. Яго талент – і паэта, і празаіка – агульнапрызнаны. Паэзія В. Гардзея традыцыйная – і па форме, і ў тэмах. Здавалася б, нічога новага. Але якраз дзякуючы яго някідкай, але яскравай чалавечай індывідуальнасці лірычны свет вершаў непаўторны. І ў той жа час – тыповы ў сваёй надзённасці, таму і блізкі, зразумелы, бадай, для ўсіх.
Краснова-Гусаченко,Т.И.
Спас : соч. в 2 т. Т.1/ Тамара Краснова-Гусаченко ; вступ. ст. М.П. Кузьмича .- Витебск : Витеб. Обл. тип.,2008.- 328 с.
В двухтомник автора вошли новые произведения, а также стихотворения из опубликованных восьми сборников.
Её поэзия – самобытная страница рускоязычной литературы нашей страны, позволяющая увидеть портрет автора, манеру и особенности строки. Основные темы произведений поэтессы – природа, человек, любовь к Родине, острые социальные явления, прошедшие через её душу и сердце.
Книга рассчитана на широкий круг читателей.

Оставить ответ