Белорусская книга сегодня

размещено в: Это интересно | 0

Пісьменнікі – НАШЫ ЗЕМЛЯКI

Казлоўскі, М.
Да кніжных скарбаў дакрануся…: нататкі бібліяфіла / Міхась Казлоўскі. – Мiнск: Лiтаратура i мастацтва, 2011. – 384с.
Айчыннае бiблiяфiльства – адна з адметных праяў духоўнага жыцця беларускай нацыi. Менавiта такую выснову зробiць чытач гэтай кнiгi, аўтар якой упершыню ў Беларусi раскрыў розныя аспекты гэтай маладаследаванай з’явы, разгледзеў гiсторыю беларускага экслiбрыса, малафарматных i мiнiяцюрных выданняў, прасачыў лёс майстроў кнiжнай графiкi.
Адрасуецца тым, каго цiкавiць духоўнае жыццё нашых папярэднiкаў, а таксама феномен Яе Вялiкасцi Кнiгi.
Гардынец, Л.
Саламяны капялюшык: вершы / Лiдзiя Гардынец. – Маладзечна, 2004. – 72c.
Крынiцай паэтычнай выразнасцi вершаў, ўвайшоўшых у гэты зборнiк, з’яўляюцца ўвабраныя з маленства, дзiвосныя краявiды роднай зямлi. А яшчэ – гэта светлы i крышачку шчымлiвы роздум аб жыццi, аб незабыўных шчаслiвых iмгненнях, якiя падараваў нам лёс.
Жураўлёў, А.Т.
Апалонiк для дырэктара: гумар / Аркадзь Жураўлёў. – Маладзечна: Друк. «Победа», 2006.- 120с.
Гумарыстычныя апавяданнi i гумарэскi Аркадзя Жураўлёва вылучаюцца добрым густам, бо ўзнiкаюць ад унутранай неабходнасцi, ад упэўненасцi, што не можа чалавек жыць без усмешкi. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы бюракратаў, прыстасаванцаў, падхалiмаў i  прайдзiсветаў. Гумар аўтара не агрэсiўны, але трапны, з тонкiм веданнем чалавечай душы.
Прызнанне ў любовi i каханнi: лiтаратурна-мастацкi зборнiк вершаў паэтаў Маладзечаншчыны i малюнкаў Уладзiмiра Лукшы / склад. : Т. Трафiмава, Л. Сысун. – Маладзечна: Друк. «Перамога», 2004. – 248с.
Арыгiнальнае па сваёй задуме лiтаратурна-мастацкае выданне «Прызнанне ў любовi i каханнi» – своеасаблiвы гiмн роднай зямлi, падарожная кнiжка цэлай плеяды маладзечанскiх творцаў. Графiчныя замалёўкi з натуры, зробленыя мастаком У. Лукшам, лiрычныя i патрыятычныя вершы 70 аўтараў апяваюць родны горад Маладзечна, край, якi даў жыццё слыннаму сыну беларускага народа Янку Купалу, дзе ўпершыню сустрэўся з народнай стыхiяй паэт красы зямной Максiм Багдановiч.
Зварот у творчасцi да падзей i асоб, якiя нарадзiлiся, жылi, або былi звязаны лёсам з нашым краем – данiна памяцi славутым землякам. А яшчэ i заклiк i запавет пакаленням наступным берагчы сваю Бацькаўшчыну, ганарыцца ёю, шукаць свой шлях да Бога вы iмя ўсяго святога на зямлi.

 

Оставить ответ