Белорусская книга сегодня

размещено в: Это интересно | 0

Гісторыі таемныя радкі

Зайцев, С.

Рыцари моря: роман / С.Зайцев. – Минск.: Книжный Дом, 2009. – 512 с. – (История России в романах).

Молодой боярин не побоялся сказать правду в глаза самому Иоанну Грозному. Суд скоро – герой в Соловках. После двух лет заточения ему удаётся бежать на Мурман; он становится капером – белым рыцарем моря…

Дайнека, Л. М.

Назаві сына Канстанцінам: раман / Леанід Дайнека. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 448 с.: іл. – (Святло мінуўшчыны).

Леанід Дайнека аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды». У новым рамане «Назаві сына Канстанцінам» ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў ХV-ХVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана – славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

Сіпакоў, Янка.

Зубрэвіцкая сага: раман у апавяданнях / Янка Сіпакоў. ― Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 328 с.

«Зубрэвіцкая сага» – раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а заканчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь, якая тады была ў складзе Савецкага Саюза. Што ж аб’ядноўвае гэтыя апавяданні ў адзіны твор? Месца, невялікая, звычайная беларуская вёсачкаЗубрэвічы, якая ўзнікла на шляхах мамантавых ловаў, вёсачка, у якой жыў князь Мітка Сякіра –Дзмітрый Зубрэвіцкі, паселішча, пра якое ведаў кароль Польшчы Ягайла і якое, відаць, паставіла і сваіх ваяроў на Грунвальдскую бітву.

Татаринов, Ю.А.

Княгиня Менжинская: трилогия / Юрий Татаринов. – Минск: Регистр, 2011. – 328 с.

Новую кнігу самага пранікнёнага і лірычнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэпублікі Беларусь, лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Сто лепшых кніг свету» Міхася Башлакова склалі лепшыя вершы, прысвечаныя Радзіме, маці, каханай, хараству палескіх дарог і беларускіх каявідаў. Ягонай паэзіі прысутна мяккая танальнасць, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, меладычнасць, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць.

Оставить ответ