19 лютага у канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча прайшло чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту “Активное долголетие” у рамках сумеснага з бібліятэкай сацыяльнага праекту “Беларусь – мая краіна!”.
Тэма паседжання “Віцебшчына – край багатай гісторыі і культуры, развітой вытворчасці”. Перад пачаткам мерапрыемства слухачы ўніверсітэту з цікавасцю азнаёміліся з кніжнай выставай “Тут Радзімы маёй пачатак”, на якой – навейшыя выданні па тэме паседжання. Кіраўнік універсітэту Гайковіч Н.С. прадставіла слухачам дакладчыкаў: пастаянных членаў аб’яднання, прафесіяналаў высокага кшталту: настаўніка, экскурсавода, журналіста (цяпер на пенсіі). Іх выступленне суправаджалася слайд-прэзентацыей, падрыхтаванай супрацоўнікам даведачнай службы бібліятэкі..
Сацыяльна – эканамічную і культурную характарыстыку Віцебскай вобласці дала Г.П. Дрокіна. Як заўсёды, яе выступленне было змястоўным і цікавым.
У юбілейны год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне нельга было не ўспомніць Героеў краіны – ураджэнцаў Віцебшчыны.
Паведамленні аб іх жыцці і гераічных подзігах былі падрыхтаваны Т.І. Лубінскай і А.А. Крупяньковай.
П.М. Машэраў, М.П. Шмыроў (бацька Мінай), К. Заслонаў, З. Тусналобава-Марчанка – імёны гэтых герояў і іх подзвігі ніколі не будуць забытыя ў імя міра на ўсёй зямлі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.