“Беларусь – мая краіна!”.

размещено в: Новости | 0

18 сакавіка ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча прайшло чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту “Активное долголетие” у межах сумеснага з бібліятэкай сацыяльнага праекту “Беларусь – мая краіна!”.

Тэма паседжання “Магілёўшчына – край багатай гісторыі і культуры, развітой прамысловасці”.

Кіраўнік універсітэту Гайковіч Н.С. прадставіла слухачам дакладчыкаў: пастаянных членаў аб’яднання, прафесіяналаў высокага кшталту: настаўніцу і экскурсавода Дрокіну Г.П. і Сідарэнка Н.І., прафесійнага тэатральнага рэжысера, якая многа год была кіраўніком аддзела культуры г.Маладзечна,.

Сацыяльна – эканамічную і культурную характарыстыку Магілёўскай вобласці дала Г.П. Дрокіна. Як заўсёды, яе выступленне было змястоўным і цікавым.

“Гонар Прыдняпроўскага краю” –  тэма паведамлення  Сідарэнка Надзеі Іванаўны. Аб творчых асобах, ураджэнцах магілёўшчыны, пісьменніках В. Дуніну-Марцынкевічу, Ядвігіну Ш., Аркадзю Куляшову, рыжысеру В. Тураву, знакамітаму акцеру Г.Аўсяннікаву, сучасных зорках беларускай эстрады І. Дарафеевай, А. Ланской, Р.Алехно і інш.

Абодвы выступленні суправаджаліся слайд-прэзентацыямі, відэасэжэтамі, падрыхтаванымі супрацоўнікам даведачнай службы бібліятэкі.

У гэтым акадэмічным годзе гэта было апошняе паседжанне ўніверсітэту. Яго нязменны кіраўнік Гайковіч Н.С. падзякавала лектарам і слухачам і выказала пажаданне і надалей прадоўжыць плённае супрацоўніцтва.

Оставить ответ