У душы кожнага чалавека жыве любоў да роднага краю, да сваёй Радзімы, дзе жылі яго продкі і дзе жыве ён сам. І каб яна не згасла, важна ўдасканальваць свае веды аб гісторыі, аб культуры, аб традыцыях роднай зямлі.
27 сакавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі для навучэнцаў установы адукацыі “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюза інфармацыйны калейдаскоп “Беларусь – мая краіна”. У час мерапрыемства прысутныя ўспомнілі аб прыродзе роднага краю, аб гарадах і аб прамысловасці нашай Рэспублікі, аб народных святах і абрадах, абнавілі ў памяці інфармацыю аб некаторых пісьменніках і паэтах Беларусі, а таксама аб героях Вялікай Айчыннай вайны.
У канцы гульні, па традыцыі, удзельнікаў мерапрыемства чакаў салодкі сюрпрыз.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.