19 сакавіка г. Маладзечна наведала дэлегацыя ўдзельнікаў творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа, якія прыбылі з Расійскай Федэрацыі, Башкартастана, Карэліі, Арменіі, Казахстана, Узбекістана і інш. у рамках дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі».
Дэлегацыя наведала таксама цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча, дзе пазнаёмілася з работай аддзелаў гэтай установы.
Даведачная служба бібліятэкі запрасіла ўдзельнікаў мерапрыемства на краязнаўчую экскурсію “Маладзечаншчына літаратурная”. Супрацоўнікі гэтай службы правялі для ўдзельнікаў гутарку-агляд інтэрактыўнай выставы “Роднай зямлі многагалоссе”, пазнаёмілі з жыццём і творчасцю зорак беларускай літаратуры Янкі Купалы і Максіма Багдановіча. З вялікай цікавасцю разглядалі госці макеты філіялаў літаратурных музеяў “Вязынка”, “Яхімоўшчына”, “Фальварак Ракуцёўшчына”, а таксама фатаграваліся на памяць аб сустрэчы ў тэматычных фотазонах “Разам з Купалам”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.