Беларуская іншаземка

размещено в: Новости | 0

7 чэрвеня, на чарговай сустрэчы, бібліятэкар сельскай інтэграванай бібліятэкі аг. Заскавічы правяла з дзецьмі летняга аздараўленчага лагера гадзіну цікавых пазнанняў «Беларуская іншаземка».  Пачаткоўцы даведаліся аб гісторыі цудоўнага з’яўлення бульбы ў Еўропе, а затым і ў нашай краіне.

Спачатку мерапрыемства ў госці завітала  «гаспадынька», яна прапанавала адгадаць загадкі пра агародніну. Затым прыйшла госця Бульбачка, яна распавядала паданне пра тое, як з’явілася бульба і як трапіла да нас ў Беларусь, загадвала загадкі, вяла гаворку аб апетытных стравах з бульбы.

Цікава прайшла гульня «Назаві страву». Усе разам склалі алгарытм вырошчвання бульбы, дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі аб працы, затым была праведзена гульня «Пасадзі і збяры бульбу», якая падняла настрой і выклікала азарт спаборніцтва.

Усім было весела і цікава! Дзеці пашырылі свае веды пра бульбу, даведаліся чаму людзям патрэбна гэтая расліна, яна мае лекавыя уласцівасці і адначасова вельмі смачная і карысная ў харчаванні. Захацелася прыгатаваць незвычайную страву з бульбы.

 

Оставить ответ