БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ГУК ЧАРОЎНЫ

размещено в: Новости | 0

21 лютага 2023 г. У Цэнтральнай бібліятэцы ім. М. Багдановіча стартавала кніжная выстава «Родная мова – душа народа», арганізаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэтая выстава сама па сабе – напамін аб важнасці захавання традыцый і чысціні роднай мовы. Кніжная экспазіцыя выставы накіравана на тое, каб чытачы маглі глыбей азнаёміцца з Правіламі і выключэннямі ў роднай рускай мове, даведаліся пра мноства значэнняў знаёмых і часта ўжывальных слоў.

Таксама прайшло свята да «Беларускай мовы гук чароўны». Чытачы і бібліятэкары абанемента размаўлялі на беларускай мове – акцыя «Размаўляй са мной па беларуску», удзельнічалі ў віктарыне «Дакраніся да роднага слова» і ў  міні-віктарыне  «Пытанні з кошыку» чытачы ўспаміналі назвы ягад на беларускай мове.

Удзельнікаў і проста наведвальнікаў частавалі незвычайнымі цукеркамі, на якіх можна было прачытаць слова на беларускай і пераклад на рускую мову.

Оставить ответ