Беларускай мовы гук чароўны

размещено в: Новости | 0

Родная мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа, носьбіт калектыўнай памяці. І ў гэтым свеце беларуская мова – мова нашай радзімы.

28 лютага супрацоўнікі абанемента центральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Бадановіча правялі для навучэнцаў УА “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюза інтэлектуальную гульню “Беларускай мовы гук чароўны”. Удзельнікі ўзгадвалі творы беларускіх пісьменнікаў, гісторыю роднай мовы і дзейнасць асветнікаў роднай краіны.

Хлопцы і дзяўчаты з вялікай насалодай прынялі ўдзел у мерапрыемстве і паказалі добрыя веды беларускай мовы.

Мова – гэта адлюстраванне культуры і традыцый, наша спадчына. Заўсёды трэба ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноткі роднай мовы.

Оставить ответ