У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча у рамках Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі адбылася прэзентацыя рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта і фотапаэтычных кніг «Зачараваны Беларуссю», «Бачу Беларусь такой», «Мая Радзіма», «Навасады: малая Радзіма».
З праектам ужо пазнаёміліся нашы прыхільнікі ў многіх знакавых месцах краіны: у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі, у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Фотавыстаўка і кнігі аб Беларусі ўпрыгожвалі Дні беларускага пісьменства, кніжныя выстаўкі, раённыя фестывалі.
З нашай Радзімай дзякуючы фотаработам Уладзіслава Цыдзіка пазнаёміліся ў Дагестане, Казахстане, Польшчы.
У цудоўна аформленыя выданні ўвайшлі творы сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама фотаілюстрацыі Уладзіслава Цыдзіка – палітыка, грамадскага дзеяча, спартсмена, таленавітага фатографа, які лічыць свае фатаздымкі своеасаблівым прызнаннем кахання майстра да роднага краю. У аб’ектыў аўтара ўваходзяць фігуры і асобы, прырода і розныя аб’екты, якія істотна дапамагаюць уявіць нашу краіну ва ўсіх фарбах.
Адкрыла мерапрыемства дырэктар бібліятэкі Марыя Стасяловіч. Яна прадаставіла слова пісьменніцы, першаму намесніку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алене Стэльмах. Якая выступала вядучай мерапрыемства.
На адкрыцці выставы чыталі свае творы і спявалі паэты: Кастусь Цыбульскі, Кацярына Роўда, Таццяна Яцук, Алена Басікірская, Людміла Кебіч і інш.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.