“А песня будзе жыць і жыць!”

размещено в: Новости | 0

Сярод бібліятэк ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” прайшоў агляд-конкурс інтэрактыўных выстаў да 140-годдя Янкі Купалы пад назвай “А песня будзе жыць і жыць!”.

Мэтамі і задачамі конкурсу былі: папулярызацыя твораў Я.Купалы, папулярызацыя выставачнай дзейнасці, прыцягненне ўвагі да чытання, садзейнічанне раскрыццю кніжнага фонда, выяўленне творча працуючых бібліятэкараў і распаўсюджванне іх перадавога вопыту.

Конкурс праводзіўся з першага красавіка па пятнадцатае кастрычніка. Журы вызначыла тры прызавыя месцы. Першае месца атрымала гарпасялковай бібліятэкі-філіяла г.п.Радашковічы за выставу “Пясняр роднай Беларусі”, другое – сельская бібліятэка-клуба в. Вязынка за выставу “Пясняр беларускай душы”, трэцяе месца падзялілі між сабой сельская бібліятэка вёскі Краснае і сельская інтэграваная бібліятэка вёскі Раёўка, выставы “Пясняр радзімы сінявокай” і “Купальскі дэтэктыў”.

Паколькі журы пакінула за сабой права прысуджаць заахвочвальныя месцы, то іх атрымалі гарадская бібліятэка-філіял №1 за выстаўку “Свайму народу – песень дар” і сельская інтэграваная бібліятэцы аграгарадка Гранічы за выстаўку “Пясняр – Беларусі сінявокай”.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у рабоце!

Оставить ответ