УСПАМIНЫ

Мiкола Аўчыннікаў успамiнае

ЖЖЖАЎЧЫННІКАЎ Мікола (нар. 1952 г.). Мастак.

ЖЖЖМікола Аўчыннікаў нарадзіўся ў 1952 г. у в. Гарадзец Гомельскай вобл.

ЖЖЖСкончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт) у 1974 г. З 1976 года пастаянны ўдзельнік выстаў у Беларусі, Расіі, Латвіі, Літве, Эфіопіі, Ірландыі, Германіі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 г.

ЖЖЖМікола Аўчыннікаў – адзін з найбольш яркіх і самабытных мастакоў Беларусі. Працуе ў тэхніцы акварэлі, жывапісу, змешанай тэхніцы.

ЖЖЖТворы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры, мастацкім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі, Мінскім абласным краязнаўчым музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у прыватных калекцыях. З 1974 г. жыве і працуе ў Маладзечне. Узначальвае мастацкае аддзяленне гімназіі-каледжа мастацтваў.

Мікола АЎЧЫННІКАЎ успамінае:

***

– Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі захоўваюцца 24 работы мастачкі, – успамінае Мікола Аўчыннікаў, – і я спадзяюся, што маладзечанцы змогуць пабачыць іх у хуткім часе ў нашым музеі.

***

– Ядвіга Іосіфаўна была не толькі таленавітай мастачкай, але не менш і таленавітым педагогам. З ёй можна было гаварыць на любыя тэмы, – гаварыў Мікола Аўчыннікаў.

***

– Яна заснавала народную мастацкую студыю, якая працуе і цяпер, выхавала цэлую плеяду вядомых мастакоў, кожнаму магла даць параду ў творчасці і ў жыцці.

Loading...