Напярэдадні 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага драматурга, нашага земляка, Івана Васільевіча Козела, які ўсё жыццё прысвяціў шуканню папараць-кветкі для свайго народа, 18 мая ў сельскай бібліятэцы в. Краснае прайшоў вечар памяці “Асоба. Творчасць. Жыццё”. На вечар былі запрошаны вучні Красненскай сельскай школы, для якіх бібліятэкар расказала асноўныя звесткі біяграфіі і жыцця драматурга і падрыхтавала выставу “Краіна фарбаў Івана Козела”. А затым правяла віктарыну аб жыцці і творчасці І.Козела, і творчае заданне “Правільна злучы пагаворкі”, якія былі выкарыстаны ў п’есе “Папараць-кветка”. Завяршылася мерапрыемства паказам урыўка адной з п’ес аўтара, інсцэніраванага вучнямі 5“А” класа Нацэвіч Міланай і Пашкоўскім Уладзіславам на імправізаваннай сцэне.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.